40% жанчын у праўленьнях карпарацый
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.09.2012 15:20
Такая новая прапанова Эўрапейскага Зьвязу.
foto: Flickr TPCOM/Creative Commons
Камісар Эўрапейскага Зьвязу па пытаньнях справядлівасьці намерана прапанаваць новы закон ЭЗ, які дасьць жанчынам 40% усіх пасадаў у праўленьнях вялікіх прадпрыемстваў. „Gazeta Wyborcza” піша, што камісар Вівіян Рэдзінг зандавала ўжо польскі ўрад, яго стаўленьне да новай прапановы. У афіцыйным адказе напісана, што польскі ўрад выказваецца “за” гэтак званыя квоты для жанчын у бізнэсе, але на пачатку нельга ўводзіць радыкальныя пакараньні для фірамў, якія не адказваюць гэтым патрабаваньням.
У ЭЗ жанчыны складаюць толькі 13,7 адсоткаў чальцоў праўленьняў вялікіх карпарацый. А сярод старшыняў іх толькі каля 7%! Некаторыя краіны ЭЗ ужо ўвялі роўныя правы на кіраваньне для жанчын і мужчын. Нарвэгія першая гарантавала жанчынам 40% кіраўнічых пасадаў. Падобныя законы ўвялі таксама Швэцыя, Фінляндыя, Гішпанія, Галяндыя, Ісьляндыя, Італія ды Францыя.
У Польшчы ёсьць шмат супраціўнікаў квотаў для жанчын у бізнэсе, нават сярод прадстаўнікоў урадавай кааліцыі. Яны прыводзяць аргумэнты, што на працы павінен лічыцца не пол, а ўменьні й веды. Супраць квотаў выступае партыя Права й справядлівасьць, а “за” выказваюцца левацэнтрысцкія групоўкі.
нг