Памылілі целы ахвяр смаленскай катастрофы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.09.2012 13:39
Эксгумаванае цела Анны Валентыновіч перад паховінамі было заменена зь іншым целам.
Анна Валентинович
Вайсковая пракуратура Польшчы пацьвердзіла, што эксгумаванае на мінулым тыдні цела Анны Валентыновіч, якая загінула ў смаленскай катастрофе, перад паховінамі было заменена зь іншым целам. Так вынікае з генэтычных аналізаў двух ахвяр катастрофы прэзыдэнцкага самалёту ў 2010 годзе. Рэшта аналізаў будзе вядомая праз 3-4 месяцы.
Эксгумацыя адбылася на мінулым тыдні ў Гданьску й Варшаве. Цела Анны Валентыновіч было заменена зь целам Тэрэсы Валеўскай-Пшыялкоўскай.
У вайсковай пракуратуры адзначаюць, што гэта не канец эксгумацыі ахвяраў катастрофы. Плянуюцца чарговыя чатыры.
ав