Сон і празьмерная вага цела
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.10.2012 15:17
Асобы, якія сьпяць альбо мала, альбо многа, больш поўныя ў параўнаньні зь людзьмі, якія на сон адводзяць 7-8 гадзін у суткі.
(fot. sxc.hu)
(fot. sxc.hu)
62% польскіх мужчын і 50% жанчын ва ўзросьце ад 20-і да 74-х гадоў маюць залішнюю вагу. Прычына паўнаты – гэта перш за ўсё замала руху й празьмерная колькасьць калёрый. Аднак падчас апошніх дасьледаваньняў навукоўцы адкрылі залежнасьць паміж паўнатой і працягласьцю сна. Так, асобы, якія сьпяць альбо мала, альбо многа, больш поўныя ў параўнаньні зь людзьмі, якія на сон адводзяць 7-8 гадзін у суткі.
Празьмерная вага цела зьяўляецца прычынай многіх хваробаў, у прыватнасьці, захворваньняў сардэчна-сасудзістай сыстэмы, кішэчна-страўнікава тракта ды анкалягічных захворваньняў.
вс