Шэсьце антыфашыстаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.11.2012 15:39
Многія з іх закрываюць твар, паколькі баяцца за сваю бясьпеку
Источник: poland.gov.pl
Існуе рэальная пагроза з боку крайне правых рухаў – адзначаюць удзельнікі шэсьця антыфашыстаў. Каля помніка Героям гета ў Варшаве сабраліся сёньня людзі, якія імкнуцца выразіць свой пратэст супраць фашызму й нацыяналізму.
Многія з іх закрываюць твар, паколькі баяцца за сваю бясьпеку – гаворыць адзін з удзельнікаў шэсьця.
Удзельнік: Калі ладзяцца нейкія падзеі антыфашысцкага характару, якія не падабаюцца крайне правым сілам, то за гэтымі падзеямі назіраюць іх “баявікі”, робяць здымкі, запісываюць фільмы. Пазьней гэтыя здымкі й фільмы ставяць на сайтах у інтэнэце, напрыклад, на адной з папулярных старонак, на якой нэафашысты публікуюць гэтак званых ворагаў расы. І гэтыя людзі могуць падвяргацца атакам.