Logo Polskiego Radia
Print

Тэлефон для невідучых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.11.2012 17:07
Кошт такога тэлефону складае 2,5 тысячы злотых (780 даляраў).
www.kleinezeitung.at

Канец блуканьня пальцамі па экране тэлефонаў. Невідучыя й слабавідучыя асобы змогуць карыстацца мабільным тэлефонам пры дапамозе голасу. У Варшаве паказалі мадэль, якая па галасавой камандзе набірае нумар, абслугоўвае каляндар і нататнік. Можна таксама карыстацца інтэрнэтам.

Марцін Лапа зь фірмы, якая апрацавала сыстэму, адзначае, што карыстаньне такім тэлефонам зьяўляецца вельмі простым. Трэба дакрануцца да экрана ўключанага тэлефона два разы. Пасьля прагучыць пытаньне пра патрэбную невідучай асобе функцыю. У памяці тэлефона зьмешчаны шэраг камандаў і пытаньняў, дзякуючы чаму можна лёгка карыстацца апаратам.

Марцін Лапа кажа, што аўтары хацелі, каб карыстальнік мог весьці дыялёг з тэлефонам. Таму ёсьць, між іншым, пытаньні пра гадзіну, расклад і трасу грамадзкага транспарту, статус на сацыяльным партале.

Кошт такога тэлефону складае 2,5 тысячы злотых (780 даляраў).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт