Унівэрсытэты залатога веку ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.11.2012 17:58
У Польшчы вельмі хутка расьце колькасьць унівэрсытэтаў трэцяга ўзросту.
На сёньня іх ужо 420 ва ўсёй краіне, — кажа Крыстына Ляўковіч, старшыня Агульпольскага зьвязу ўнівэрсытэтаў трэцяга ўзросту. У польскім парлямэнце прайшла канфэрэнцыя, якой завершаны год унівэрсытэтаў залатога веку ў Польшчы. Удзельнікі прынялі выніковую дэклярацыю.
У размове з Польскім радыё сп. Крыстына Ляўковіч зазначыла, што патрэбнае адпаведнае пагадненне з урадам, якое вызначала б стратэгію і напрамкі разьвіцьця навучальняў.
Міністар працы Ўладыслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што ў межах урадавага праекту па падтрымцы сталых людзей, на дзейнасьць розных арганізацый, якія займаюцца гэтай узроставай групай, выдаткавана 20 млн. злотых. Налета гэтая сума ўзрасьце да 40 млн. Апрача таго, упершыню ў гісторыі цэнтральнай адміністрацыі ў краіне створаны адмысловы дэпартамэнт.
Нагадаем першы Ўнівэрсытэт залатога веку быў створаны ў 1973 годзе ў Тулюзе (Францыя). Праз два гады падобная навучальня адкрылася ў Варшаве. Цяпер у Польшчы ў занятках Унівэрсытэтаў трэцяга ўзросту ўдзельнічае блізу 200 тысяч сталых людзей.
эб