Гданьск - выдаткі на Эўра 2012
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.11.2012 18:07
Сёньня гарадзкія ўлады выдалі поўную справаздачу па выніках Эўра 2012.
30 з паловай мільёнаў злотых (каля 7 млн эўра) выдаткаваў Гданьск на падрыхтоўку футбольнага чэмпіянату Эўра 2012. У гэтую суму ўваходзяць выдаткі на арганізацыю мерапрыемства, кошты прасоўваньня, парадкаваньне гораду і стварэньне фан-зоны.
Апошняя, зрэшты, не была настолькі паспяховай, як спадзяваліся гарадзкія ўлады. Фан-зона прынесла страту — больш за 3 мільёны злотых.
Прыбытак ад арганізацыі турніру складае каля 8 мільёнаў зл., але, як зазначаюць арганізатары мерапрыемства, немагчыма падлічыць нефінансавыx карысьцяў для гораду.
Падчас Эўра Гданьск наведала 160.000 заўзятараў футболу.
эб