Logo Polskiego Radia
Print

Суседзі пакідаюць у Польшчы мільярды

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.11.2012 15:14
Беларусы, украінцы й расейцы масава прыяжджаюць за пакупкамі ў крамы й на рынкі ў памежнай зоне.
www.rmf24.pl

За трэці квартал гэтага году ўсходнюю мяжу Польшчы перасяклі больш за шэсьць мільёнаў чалавек – падлічыла Галоўнае статыстычнае ведамства. Найбольш на пакупкі выдаткавалі ўкраінцы – 969 мільёнаў злотых (амаль $300 млн). Украінцы купляюць будматэрыялы, запчасткі й прылады для аўтамабіляў. Беларусы ў Польшчы купляюць найбольш электронную й бытавую тэхніку, вопратку й абутак. Расейцы купляюць таксама вопратку й абутак, і акрамя гэтага паслугі – у асноўным начлег і харчаваньне.

Ад пачатку году ўсходнія суседзі пакінулі ў Польшчы амаль $1,5 мільярда.

Гэтыя грошы спрыяюць разьвіцьцю памежных рэгіёнаў Польшчы.

Несумненна пакупкі беларусаў, украінцаў і расейцаў даюць працаўладкаваньне й заробак тысячам палякаў. Тым больш гэта важна, што ва ўсходніх ваяводзтвах вельмі высокае беспрацоўе: 13-15%.

Пакупкам спрыяюць дамовы аб малым памежным руху, якія дзейнічаюць паміж Польшчай і Украінай, ды Польшчай і Расеяй – увайшла у сілу 27 ліпеня г.г. Зь Беларусьсю таксама дагавор падпісаны, але Менск не ратыфікаваў гэты дакумэнт.

Яс/Dziennik Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт