Logo Polskiego Radia
Print

Вынікі Чэмпіянату Эўропы пераўзышлі спадзяваньні

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 21.11.2012 16:48
Цяпер палякі прапануюць дапамогу ў арганізацыі чэмпіянату сьвету па футболе Расеі.

/

Каля 275 мільёнаў эўра патрацілі ў Польшчы заўзятары падчас Чэмпіянату Эўропы па футболе. Гэта на 30% больш ад заплянаванага – паведамляецца ў справаздачы арганізатара турніру фірмы PL 2012.

Падчас футбольнага спаборніцтва Польшчу наведала 680 тысячаў заўзятараў са 123 краінаў сьвету. Найбольш турыстаў прыехала з Расеі, Ірляндыі, Нямеччыны й Чэхіі. Арганізатары чэмпіянату лічаць, што пасьля турніру турыстычны рух у Польшчу павялічыцца. Падобная зьява назіралася пасьля Алімпіяды ў Барсэлёне. 85 % апытаных гасьцей чэмпіянату былі задаволеныя яго арганізацыяй, а 92% заявілі, што параюць наведаць Польшчу сваім знаёмым.

Тым часам Польшча прапанавала Расеі дапамогу ў арганізацыі Чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году. Такая прапанова прагучала з вуснаў польскага міністра транспарту Славаміра Новака, які ўдзельнічае ў пасяджэньні польска-расейскай камісіі па справах эканамічнага супрацоўніцтва ў Маскве.

PAP/ап

tags: EURO-2012
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт