Маратон пісаньня лістоў у абарону палітвязьняў (відэа)
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
06.12.2012 10:39
Акцыя будзе працягвацца 24 гадзіны ў Беларускім доме ў Варшаве.
8-9 сьнежня ў Беларускім Доме ў Варшаве пройдзе XIII Маратон пісаньня лістоў Amnesty International. Падчас марафону на працягу 24 гадзін можна будзе пісаць лісты ў абарону канкрэтных асоб або групы асоб, чые правы былі парушаныя. Ліст можа напісаць любы, хто супраць парушэньня правоў чалавека.
У гэтым годзе падчас марафону можна будзе напісаць ліст у абароне Алеся Бяляцкага. Таксама можна будзе выказацца супраць сьмяротнага пакараньня ў Тайвані, спыніць прымусовае высяленьне, а таксама падтрымаць маладых актывістаў з руху Гірыфна з Судану.
8 снежня а 12.00 у Беларускі Дом у Варшаве (ul. Wiejska 13/3, Варшава). Акцыя будзе адбывацца на працягу сутак.
дг