Logo Polskiego Radia
Print

Свабода можа быць найлепшым падарункам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.12.2012 13:27
Лісты паляцяць да Ўладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнкі, а нават Барака Абамы.

У Варшаве закончылася акцыя пісаньня лістоў у абарону правоў чалавека. “Свабода можа быць найлепшым падарункам” – так гучыць лёзунг сёлетняй акцыі, якую ладзіць “Міжнародная амністыя”. Лісты паляцяць да Ўладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнкі, а нават Барака Абамы.

У кожным лісьце аўтары патрабуюць пашаны правоў чалавека ды вызваленьня палітычных вязьняў. А гэта, між іншым, Алесь Бяляцкі і чальцы гурту Pussy Riot. А прэзыдэнт ЗША атрымае лісты з патрабаваньнем палепшыць сытуацыю вязьняў у турме Гуантанама, дзе прабывае некалькі дзясяткаў чалавек, якім нават не былі пастаўленыя абвінавачваньні.

Да гэтай пары ў Польшчы было напісана ўжо больш за 140 тыс. лістоў. Арганізатары акцыі ацэньваюць, што ў адной трэцяй выпадкаў лісты прыносяць эфэкты – вязьняў вызваляюць або паляпшаюцца ўмовы іх прабываньня ў турме.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт