Logo Polskiego Radia
Print

В. Гайсёнак сустрэўся з прадстаўніком МЗС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2013 09:53
Пасол Беларусі абмеркаваў з дырэктарам Усходняга дэпартамэнта МЗС Польшчы тэму двухбаковых адносін.

/

Актуальныя пытаньні беларуска-польскіх адносін абмяркоўваліся ў Варшаве 10 студзеня падчас сустрэчы Надзвычайнага й Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка з дырэктарам Усходняга дэпартамэнта Міністэрства замежных спраў Польшчы Эвай Фігель. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі разгледзелі найбольш актуальныя пытаньні беларуска-польскіх адносін, уключаючы пэрспэктывы дзейнасьці двухбаковых інстытуцыянальных мэханізмаў узаемадзеяньня, удасканаленьня дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт