Logo Polskiego Radia
Print

Крыж застаецца ў Сэйме

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.01.2013 11:37
"Рух Палікота" патрабаваў зьняць крыж з залі польскага Сэйму, паколькі ён парушае іх правы. Суд не пагадзіўся.

Sali

Акруговы суд у Варшаве адхіліў позву “Руху Палікота”, які патрабаваў зьняць крыж з залі паседжаньня ў Сэйме.

Паводле палітыкаў “Руху Палікота”, крыж беззаконна вісіць у залі паседжаньняў. Дэпутаты патрыбуюць зьняць крыж, паколькі ён парушае іх правы. Акрамя гэтага палітыкі “Руху Палікота” мяркуюць, што крыж у публічным месцы зьяўляецца нязгодны з Канстытуцыяй, канкардатам і законам, які гарантуе свабоду сумленьня й веравызнаньня.

Палітыкі хацелі, каб суд выказаўся, ці ў публічнай прасторы можна вешаць рэлігійныя сымбалі. “Бо калі акажацца, што можна, то ў залі паседжаньняў Сэйму павінна вісець больш сымбаляў, паколькі ў Польшчы шмат веравызнаньняў”,- пераконвалі палітыкі “Руху Палікота”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт