Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выдала летась 1.300.000 віз

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.02.2013 16:33
Такім чынам, ужо выдаецца столькі ж візаў, колькі іх было перад уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону.



Польскія консулы выдалі летась рэкордную колькасьць больш за 1 мільён 300 тысяч віз. Найбольш дазволаў на ўезд у Польшчу атрымалі грамадзяне Расеі, Украіны ды Беларусі. Самую вялікую колькасьць візаў выдалі ў консульстваx у Калінінградзе, Львове й Менску.

Дырэктар консульскага дэпартамэнту Міністэрства замежных спраў Марэк Цесельчук тлумачыць, што дыпляматы змаглі выдаць такую агромную колькасьць віз дзякуючы супрацоўніцтву з турыстычнымі фірмамі. Для грамадзянаў Калінінградзкай вобласьці было выдадзена 8000 карт малога памежнага руху. На іх падставе расейцы, якія пражываюць у памежных раёнах, могуць бязь візы ўязджаць у Польшчу.

На дадзены момант Польшчай выдаецца палова ўсіх віз, якія дазваляюць уезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу.

Міністэрства замежных спраў нядаўна прыняло рашэньне аб стварэньні новыx консульскіх аддзяленьняў у расейскім Смаленску і ўкраінскім Данецку. Адначасова было прынятае рашэньне аб ліквідацыі консульстваў у Кёльне (Нямеччына) і ў Мальмё (Швэцыя).

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт