Logo Polskiego Radia
Print

На аўкцыён у сеціве шкада часу?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2013 18:52
80% пакупак у інтэрнэце праходзіць паводле прынцыпу „купіць цяпер”.

Інтэрнэт-аўкцыёны страчваюць папулярнасьць. Ужо больш за 80% пакупак праходзіць паводле прынцыпа „купіць цяпер”. Яшчэ 10 гадоў таму так сьпяшаўся толькі адзін зь пяці інтэрнэт-карыстальнікаў.

„Сёньня мы ня маем час, сілы й жаданьня чакаць заканчэньня аўкцыёну,” - кажа Катажына Кусьнерска з гандлёвай плятформы „Allegro”.

Яна дадае, што палякі ўсё больш купляюць у інтэрнэце, таму што так проста хутчэй. Самыя папулярныя ў сеціве тавары, гэта адзеньне й абутак, тавары для дзяцей, хатняе абсталяваньне, а таксама электратэхніка.

На працягу некалькіх хвілін толькі на гандлёвую плятформу „Allegro” ўваходзіць больш за 100 тысячаў наведвальнікаў. Да гэтай пары на ёй зарэгістраваліся каля 15 мільёнаў карыстальнікаў. Кожныя 20 сэкунд рэгіструецца новы кліент, які ў сярэднім выдаткуе на пакупкі каля 300 злотых у месяц (каля 100 даляраў).

Агулам віртуальны гандаль найхутчэй разьвіваецца ў Вялікабрытаніі й Злучаных Штатах Амэрыкі. Затым ідуць Чэхія й Польшча - на чацьвёртым месцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт