Logo Polskiego Radia
Print

Адкрытыя чарговыя імёны ахвяраў камунізму

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.02.2013 19:56
Экспэрты шукаюць целы камандуючага Арміі Краёвай генэрала Аўгуста Фільдорфа і маёра Зыгмунта “Лупашкі” Шэндзеляжа.
Генэрал Аўгуст ФільдорфГенэрал Аўгуст Фільдорф

Экспэрты Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы высьветлілі імёны чарговых чатырох ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Іх целы былі эксгумаваныя летам 2012 году на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. Спэцыялісты ідэнтыфікавалі падпалкоўніка Станіслава Кашніцу, шараговага Балеслава Будэлеўскага, паручыка Тадэвуша Пеляка, а таксама жаўнера Станіслава Абрамоўскага. Усе яны ў часы вайны змагаліся ў антыфашысцкім падпольлі, а пасьля яе дзейнічалі ў антыкамуністычным партызанскім руху, за што былі расстраляныя камуністычнымі ўладамі.

На Паванзкоўскіх могілках летам мінулага году былі знойдзены целы 117 вайскоўцаў, якія сталі ахвярамі камуністычнага тэрору. Гісторыкі спадзяюцца знайсьці сярод гэтых целаў камандуючага Арміі Краёвай генэрала Аўгуста Фільдорфа й маёра Зыгмунта Шэндзеляжа, вядомага пад псэўданімам “Лупашка”.

Маёр
Маёр Зыгмунт Шэндзеляж, вядомы пад псэўданімам "Лупашка"

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт