Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў сярод сёлетніх намінантаў на прэмію “Angeles” няма

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.03.2013 06:00
Пераможцу Літаратунай узнагароды Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы назавуюць 19 кастрычніка.

/

За званьне лепшай кнігі Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы пазмагаецца сёлета 41 аўтар. Канчатковы сьпіс наманінтаў сёньня абвесьціла журы. Аўтарамі большасьці кніг зьяўляюцца палякі. Толькі 10 кніг прадстаўляюць пісьменьнікаў з па-за Польшчы.

Да гэтага часу ляўрэатамі прэміі “Angeles” былі замежныя аўтары. У палове жніўня журы абвесьціць сьпіс 14 фіналістаў узнагароды, а ў верасьні будуць названыя 7 кніжак, якія ўвойдуць у так званы шорт-сьпіс. Пераможцу Літаратурнай узнагароды Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы назавуць 19 кастрычніка.

У 2009 годзе ў сьпіс фіналістаў увайшоў Ігар Бабкоў з кнігай “Адам Клакоцкі й ягоныя цені”. У 2011 годзе ў шорт-сьпіс увайшлі кнігі Наталкі Бабінай “Рыбін горад” і “Ў вайны не жаночы твар” Сьвятланы Алексіевіч, якая й атрымала галоўную прэмію. Сярод сёлетніх намінтаў няма аўтараў зь Беларусі.

Узнагарода – гэта статуэтка “Angelus” і чэк на 50 тысяч даляраў. Прэмію ўручае горад Уроцлаў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт