Палякі адмоўна ацэньваюць сытуацыю ў краіне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.03.2013 09:17
Паводле 74% апытаных, польская эканоміка - у крызысе.
Тры чвэрці апытаных цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі „TNS Polska” лічаць, што справы ў краіне ідуць у няправільным кірунку. Гэта на 5% больш, чым у лютым. 15% рэспандэнтаў выказалі супрацьлеглае меркаваньне.
Паводле 74% апытаных, польская эканоміка апынулася ў крызысе.
44% спадзяецца пагаршэньня матэрыяльных умовы жыцьця насельніцтва, а 15% чакае паляпшэньня. На думку 36%, сытуацыя ані не пагоршыцца, ані не палепшыцца.
У сваю чаргу 79% рэспандэнтаў лічыць, што ў Польшчы цяжка знайсьці працу. 18% кажа, што працу ў краіне ўсё ж знайсьці можна.
аз