Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве 3 траўня ня будзе традыцыйнага маршу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2013 12:04
Гэта выклікала незадаволенасьць незалежніцкіх асяродзьдзяў.

/

„Dziennik Polski”: Адмова ад арганізацыі ў Кракаве традыцыйнага патрыятычнага маршу ў сьвята Канстытуцыі 3 траўня выклікала незадаволенасьць незалежніцкіх асяродзьдзяў.

Ваявода Малапольшчы Ежы Мілер прыняў рашэньне, што сёлетя ня будзе, як у мінулыя гады, урычыстасьці пад катынскім крыжам, маршу з Вавэля да Магілы невядомага жаўнера й прамоваў на пляцы Матэйкі. Замест гэтага будуць ускладзеныя кветкі пад помнікам Гуга Калантая. Таксама пройдзе пікнік у мікрараёне Блоне.

“Мы хочам вярнуцца да традыцыі радаснага сьвяткаваньня гадавіны прыняцьця Канстытуцыі. Да такіх урачыстасьцяў, якія ладзіліся ў 20-х гадах мінулага стагодзьдзя”, - тлумачыць прэс-сакратар ваяводы Моніка Фрэнкель.

Рашэньне аднак выклікала буру ў незалежніцкіх асяродзьдзях, якія сьцьвярджаюць, што гэта выкліча яшчэ большыя палітычныя падзелы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт