Logo Polskiego Radia
Print

Барташэўскі адзначаны Прэміяй Элі Візеля

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.04.2013 13:11
Уладыслаў Барташэўскі адзначаны як прадстаўнік тых, хто ратаваў габрэяў.

/

Вашынгтонскі Музэй Галакосту адзначыў Уладыслава Барташэўскага Прэміяй Элі Візеля. Цырымонія зьяўляецца часткай мерапрыемства з нагоды 20-ай гадавіны дзейнасьці музэя.

Музэй Галакосту адзначыў дзьве асобы. Другой зьяўляецца ўнучка амэрыканскага прэзыдэнта Дуайта Эйзенхаўэра, Сюзан Эйзенхаўэр, якая прадстаўляе вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. Паляк Уладыслаў Барташэўскі адзначаны як прадстаўнік асоб, якія ратавалі габрэяў.Прэмія зьяўляецца таксама падзякай за дзейнасьць на карысьць паляпшэньня польска-габрэйскіх адносін.

91-гадовы Уладыслаў Барташэўскі ня можа ўдзельнічаць у мерапрыемстве. Госьці цырымоніі паглядзяць відэазапіс зь яго прамовай.
Ва ўрачыстасьцях з нагоды 20-тай гадавіны вашынгтонскага Музэя Галакоста прымаюць удзел вэтэраны Другой сусьветнай вайны ды Праведнікі народаў сьвету. Запрошаныя таксама донары, сябры музэя й палітыкі. Удзел прымае экс-прэзыдэнт Біл Клінтан. Польшчу прадстаўляюць міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Богдан Здраеўскі і пасол Польшчы ў ЗША Рышард Шэнпф.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт