Logo Polskiego Radia
Print

Польскія мытнікі перахапілі вялікі груз кантрабандных цыгарэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.05.2013 14:59
640 тыс. пачак цыгарэт на агульную суму каля 1,5 млн. эўра перавозіў летувіскі грузавік.

Польскія мытнікі перахапілі вялікі груз кантрабандных цыгарэт. 640 тыс. пачак цыгарэт на агульную суму каля 1,5 млн. эўра перавозіў летувіскі грузавік. Трэйлер быў затрыманы для праверкі ў памежным зь Летувой горадзе Аўгустаў. Гэта адна з буйнейшых партый нелегальных тытунёвых вырабаў у гісторыі Мытнай службы.

49-гадовы кіроўца аўтацягніка заявіў, што перавозіць партыю кардонных каробак з Латвіі ў Чэхію. Такі ж груз быў упісаны ў транспартныя дакумэнты. Мытнікі ўскрылі тэнт і сапраўды убачылі кардонныя каробкі, аднак пры даглядзе аказалася, што яны запоўненыя тысячамі пачак цыгарэт. Летувіскі вадзіцель затрыманы для высьвятленьня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт