Logo Polskiego Radia
Print

"Левыя" бальнічныя на 15 млн. эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.05.2013 17:05
Дзяржаўная кампанія сацыяльнага страхаваньня ў першым квартале бягучага году праверыла 160 тыс. бальнічных лісткоў.

Дзяржаўная кампанія сацыяльнага страхаваньня Польшчы (ZUS) у першым квартале бягучага году праверыла 160 тыс. бальнічных лісткоў. Праверка прынесла дзяржаўнаму бюджэту немалыя ашчаднасьці. Інспэктары анулявалі альбо абрэзалі сумы, налічаныя грамадзянам паводле бальнічных, на больш чым 15 млн. эўра. Паводле спэцыялістаў, з новага году атрымаць «левы» бальнічны бюлетэнь будзе цяжэй, паколькі ўсе дакумэнты сацыяльнага страхаваньня будуць знаходзіцца ў агульнай электроннай базе, што палегчыць працу інспэктараў у выкрываньні нядобрасумленных практык.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт