Будуюць помнік Марыі й Леха Качыньскіх
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.05.2013 12:16
Помнік будзе стаяць на галоўнай вуліцы горада Радам – вул. Жэромскага.
Lech Kaczyński und seine Ehefrau Maria.Photo: PAP/archiwum
Афіцыйнае адкрыцьцё заплянавана на 18 чэрвеня, у дзень народзін Леха Качыньскага.
Помнік прэзыдэнцкай пары будзе мець 2,5 мэтра вышыні. На самым нізе, па баках манумэнту, будуць знаходзіцца дзьве шыльды з прозьвішчамі ахвяр смаленскай катастрофы.
Аўтарам скульптуры зьяўляецца Анджэй Рэнэс. Кошт помніка – 200 тысяч злотых. Больш за год у горадзе зьбіраюць грошы на будову. Ахвярваньні таксама зьбіраюцца на кожнай імпрэзе з удзелам партыі “Права й справядлівасьць”.
ав