Logo Polskiego Radia
Print

Чыноўнікі пішуць кантрольную

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.05.2013 15:20
Сёньня ў Варшаве праводзіцца іспыт для чыноўнікаў. Мэта акцыі – спрашчэньне канцылярскага стылю мовы.

/


Службоўцы атрымалі дакумэнт, напісаны на няправільнай і незразумелай мове. Іх задача – выправіць стылістычныя хібы такім чынам, каб тэкст быў зразумелы любому чалавеку, які зьвернецца ў гарадзкую ўправу. Другая частка іспыту – гэта дыктоўка з мноствам цяжкіх словаў і фраз.

Арганізатары акцыі імкнуцца папулярызаваць канцылярскую мову, прыязную грамадзянам, хоць не пазбаўленую дакладнасьці і спасылак на прававыя акты.

У першым этапе конкурсу ўдзельнічае блізу 60 чалавек.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт