Полька за некалькі год скапіявала 150 тысяч “пірацкіх” файлаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        25.05.2013 11:58
                    
                                 
                
                
                    Уступна суму стратаў творцаў і вытворцаў ацанілі на 1 млн. эўра.
                
                
                
                
               
                
                         
Нелегальныя фільмы, песьні, электронныя кнігі, агулам 150 тысяч файлаў, знайшлі паліцыянты ў 56-гадовай жыхаркі горада Намыслаў у Польшчы. Уступна суму стратаў творцаў і вытворцаў ацанілі на 1 млн. эўра.
Як устанавіла паліцыя, за 5 год жанчына скапіявала й зрабіла даступнымі для іншых карыстальнікаў Інтэрнэту 90 тысяч фільмаў, 48 тысяч песень і больш за 10 тысяч электронных кніг, якія аховаўліся аўтарскімі правамі.
За гэтае правапарушэньне жанчыне пагражае да 5 год турмы.
дг