Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Барадач заснаваў у Польшчы фонд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2013 10:29
Фонд „Рада нацыянальнага адраджэньня Беларусі” зарэгістраваны ў Польшчы.

euroradio.fm
euroradio.fm

У Польшчы афіцыйна зарэгістраваны Фонд „Рада нацыянальнага адраджэньня Беларусі”, - пра гэта паведаміў намесьнік Уладзіміра Барадача ў Радзе Ануфрый Рамановіч.

Фонд будзе займацца дзеяньнямі, накіраванымі на дэмакратычныя перамены ў Беларусі. У іх ліку - дапамога рэпрэсаваным дэмакратычным актывістам.

Арганізацыя адкрытая на супрацоўніцтва зь іншымі структурамі, якія ў сваёй дзейнасьці трымаюцца тых жа мэтаў.

Заснавальнікі фонду спадзяюцца й на фінансавую дапамогу звычайных беларусаў. Збор сродкаў будзе адбывацца таксама і ў інтэрнэце.

Раней меркавалася, што Рада нацыянальнага адраджэньня стане ценявым урадам Беларусі ў выгнаньні. Аднак кіраўнікі беларускіх апазыцыйных партый і арганізацый не падтрымалі ініцыятывы былога камандзіра брыгады спэцназу Барадача й яго паплечнікаў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт