Logo Polskiego Radia
Print

Польскія паганцы правядуць свой зьезд

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.06.2013 11:00
У Польшчы каля 2 тысяч чалавек зьяўляюцца актыўнымі прыхільнікамі язычніцтва.

У жніўні ў Лодзі адбудзецца І усепольскі зьезд паганцаў. Дахрысьціянскія вераваньні пачалі адраджацца ў краіне ў 80-ых. Паганцы сьцьвярджаюць, што іх кола пашыраецца. Нядаўна ім ўдалося аднавіць выхад часопісу "Gniazdo" прысьвечаны іх рэлігіі.

Сацыялёгі кажуць, што ў Польшчы каля 2 тысяч чалавек зьяўляюцца актыўнымі прыхільнікамі язычніцтва.

На дадзены момант у краіне дзйнічаюць чатыры паганскія рэлігійныя супольнасьці: Польскі славянскі касьцёл, “Родная вера”, “Славянская вера”, і “Спрадвечны польскі касьцёл”.

Прынцыпы вераваньняў сваіх продкаў паганцы аднаўлялі на падставе гістарычных крыніц. Яны вераць у багоў, якіх атаясамліваюць з сіламі прыроды. Маці зямлі – Мокаш, неба – Сьвятавід, сонца – Сварог, грому й маланкі – Пярун.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт