Прэм'ер хоча адмяніць фінансаваньне партый
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        19.06.2013 17:10
                    
                                 
                
                
                    Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск ня хоча фінансаваньня партый зь бюджэту дзяржавы. 
                
                
                    
                         PAP/Grzegorz Jakubowski
 PAP/Grzegorz Jakubowski
                     
                
                
                
               
                
                         Праект кіроўнай партыі “Грамадзянская плятформа” ў гэтай справе павінен быць гатовы на пачатку наступнага тыдня – казаў у Сэйме кіраўнік ураду.
Дональд Туск размаўляў пра гэта, між іншым, з чальцамі клюбу “Грамадзянскай плятформы” й маршалкам Сэйму Эвай Копач. Пасьля сустрэчы ён казаў, што кіраўнік клюбу Рафал Групіньскі паабяцаў падрыхтаваць праект адмовы ад фінансаваньня партыі зь бюджэту. Прэм’ер спадзяецца, што гэтым разам законапраект атрымае парлямэнтарную большасьць.
Спрэчкі ў справе фінансаваньня партый зь бюджэту зьявіліся пасьля таго, як СМІ пачалі выяўляць, на што ішлі грошы. Частка зь іх выдавалася на раскошу.
ав