Logo Polskiego Radia
Print

Праблем з самалётамі Boeing няма - LOТ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.06.2013 17:46
Учора ў чарговы раз Боінг-787 амэрыканскай авіякампаніі прымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку.
Boeing 787 Dreamliner w barwach PLL LOTBoeing 787 Dreamliner w barwach PLL LOTfot. lot.com.pl/materiały promocyjne

Няма ніякіх тэхнічных праблем з самалётамі Boeing-787 Dreamliner, якія лётаюць у польскай нацыянальнай авіякампаніі LOТ. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар авіяперавозчыка Марэк Клуціньскі. Учора ў чарговы раз Боінг-787 прымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку. Самалёт амэрыканскай авіякампаніі United Airlines быў прымушаны сесьці па прычыне праблем з узроўнем алею ў рухавіку. Марэк Клуціньскі паведаміў, што з 1 чэрвеня, пасьля вяртаньня самалётаў у Варшаву пасьля замены акумулятараў, ніякіх праблем зь імі няма. Ні адзін з трох самалётаў польскіх авіяліній не патрабуе ўмяшальніцтва, ляйнэры лётаюць на рэгулярных рэйсах далякай працягласьці, паінфармаваў прэс-сакратар.

Як паведамлялася раней у нашым эфіры, з-за праблем з акумулятарамі канцэрн Boeing быў прымушаны вывесьці з эксплюатацыі на некалькі месяцаў самалёты Dreamliner. З-за таго, што ляйнэры былі выведзены з эксплюатацыі, польская авіякампанія LOТ панесла страты, якія ацэньваюцца ў некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра. Палякі не выключаюць, што будуць патрабаваць у амэрыканскага канцэрна капсэнсацыю.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт