Над Польшчай ізноў ліўні
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.06.2013 10:15
Параліжаваны рух, затопленыя вуліцы й тунэлі, зачыненыя школы.
Найгорш сытуацыя выглядае ў Сілезіі й Малапольшчы.
Праліўныя дажджы параліжавалі рух у Сілезіі. Па прычыне залітых рэек не курсуе частка цягнікоў. На вакзале Чэхавіцэ-Дзедзіцэ вада стаіць вышэй за колы цягніка. У выніку ліўняў адкліканыя заняткі ў пачатковай школе й ліцэі ў мясцовасьці Гажалкавіцэ-Здруй.
У Малапольшчы вада перавысіла папераджальны стан у двух рэках. Ажно 355 разоў цягам апошніх сутак на выклікі выязджалі пажарнікі. Найгоршая сытуацыя ў Кракаве, дзе зь берагоў выйшла рака Пронднік, заліўшы падвалы, гаражы й аўтамабілі.
gazeta.pl/ав