Logo Polskiego Radia
Print

Сытуацыя ў Эгіпце не палохае польскіх турбюро

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.07.2013 15:39
З інфармацыі польскіх турбюро вынікае, што палякі не баяцца ехаць на Чырвонае мора ў Эгіпет.

Калі б аднак сытуацыя ў гэтай краіне яшчэ больш завастрылася, то польскія турыстычныя бюро хутчэй за ўсёй не панясуць вялікіх стратаў.

Марэк Трачык з турыстыстычнага парталу TTG зазначае, што шмат залежыць ад кантрактаў з партнэрамі.

М.Трачык: Калі кантракты з авіялініямі і гатэлямі ў Эгіпце канструяваныя такім чынам, што ў выпадку падобных падзей польскія партнэры ня будуць плаціць рахункаў за нявыкарыстаную паслугу, то банкруцтваў турбюро не адбудзецца. Я думаю, што вопыт мінулым гадоў зьвязаны з Эгіптам, напэўна прычыніўся да таго, што кантракты з партнэрамі сфармуляваныя вельмі дакладна і асьцярожна.

Экспэрты зазначаюць, што нельга выключыць пагаршэньня сытуацыі ў Эгіпце у такой ступені, што прыдзецца прыпыніць продаж паездак ў гэтую краіну. Аднак, паводле кіраўніка Польскай турыстычнай палаты Томаша Росэта, гэта не пагоршыць сытуацыі польскіх турапэратараў.

Т. Росэт: Нават калі раптам адна краіна выпадае з продажу, то звычайна турбюро прапануе адпачынак у іншых падобных дзяржавах. Праўдападобна крыху даражэйшы, бо сапраўды Эгіпет у гэтым пляне вельмі прыцягальны, але насамрэч, кожнае турбюро мае у сваёй прапанове шэраг іншых магчымасьцяў.

Мінулым годам у Польшчы збанкрутавалі звыш дзесяці турбюро, якія засяродзілі сваю дзейнасьць на экскурсіях у Эгіпет.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт