Logo Polskiego Radia
Print

Былы міністар юстыцыі параўнаў Ярузэльскага з нацыстам

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.07.2013 10:07
Генэрал пазьбягае судовага працэсу з-за кепскага стану здароўя, але ў той жа час выступіў з амаль гадзіннай прамовай на сваім юбілеі.

/

У Польшчы разгарэўся чарговы скандал вакол генэрала Войцеха Ярузэльскага. Былы лідар Польскай Народай Рэспублікі выступіў з 40-хвіліннай прамовай падчас свайго юбілею ў адным з варшаўскіх гатэляў. Аднак на судовыя працэсы за ўвядзеньне ваеннага становішча генэрал не зьяўляецца, матывуючы гэта кепскім станам здароўя.

Паводзіны Ярузэльскага рэзка раскрытыкаваў былы міністар юстыцыі Польшчы Яраслаў Говін. Падчас прамога эфіру на Radio Zet палітык заявіў:

- Я не помсьлівы чалавек, але паводзіны такіх краін, як Нямеччына й Ізраіль павінны нам даць глебу да роздуму. Гэтыя краіны перасьледуюць нацысцкія злачынствы да канца жыцьця.

На пытаньне, ці можна параўнаць Ярузэльскага з нацыстам, Говін адказаў, што паміж камунізмум і нацызмам існуе поўная сымэтрыя.

Нагадаем, Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы зьвярнуўся ў суд з просьбай у чарговы раз праверыць стан здароўя генэрала Войцеха Ярузэльскага.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт