Logo Polskiego Radia
Print

У Маршы аўтаноміі Сілезіі прынялі ўдзел 4 тысячы чалавек

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.07.2013 11:00
Марш прыхільнікаў аўтаноміі Сілезіі спрабавала сарваць група сябраў Лігі абароны сувэрэнітэту.
foto: PAP/Andrzej Grygielfoto: PAP/Andrzej Grygiel

Па вуліцах сталіцы Верхняй Сілезіі, гораду Катавіцэ, прайшло шэсьце ў падтрымку аўтаноміі рэгіёну. У маршы ўзялі ўдзел чатыры тысячы чалавек.

Удзельнікі шэсьця несьлі жоўта-блакітныя сьцягі Верхняй Сілезіі, транспаранты з надпісамі: «Аўтаномія 2020», «Сілезія як Баварыя» і скандавалі «аўтаномія», «Верхняя Сілезія».

«Мы верым, што наш марш за аўтаномію Верхняй Сілезіі перарасьце неўзабаве ў супольны марш за Польшчу рэгіёнаў» - заявіў на маршы старшыня «Руху аўтаноміі Сілезіі» Ежы Гажэлік.

Паводле арганізатараў, у суботнім маршы ўзялі ўдзел прадстаўнікі й іншых рэгіёнаў краіны: Вялікапольшчы, Падляшша й Памор'я.

Марш прыхільнікаў аўтаноміі Сілезіі спрабавала сарваць група сябраў Лігі абароны сувэрэнітэту, якая скандавала “Ідзе пятая калёна”.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт