Польскія мытнікі палююць на бульбу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.07.2013 17:44
Са статыстыкі мытнай службы вынікае, што галоўны кантрабандны тавар ЭЗ - гэта...
fot. PAP/Monika Kaczyńska
тытунёвыя вырабы. У сваю чаргу палякі маюць іншую спэцыялізацыю.
Гаворка пра бульбу. Пра самую сапраўдную бульбу, а не пра высокапрацэнтавую вадкасьць, якую часам вырабляюць з гэтага прадукта.
На гэтым тыдні сылеская паліцыя праводзіла спэцапэрацыю па пошуку бульбяных кантрабандыстаў. Гэтая акцыя вядзецца ў супрацоўніцтве з рэгіянальнай інспэкцыяй здароўя расьлін і насеньняводзтва ва Вроцлаве. Паліцыянты правяралі ўмовы перавозак гэтага тавару.
Прычына – бактэрыйная цвіль бульбы, або інакш бульбяная чума. Гэтая хвароба не ўяўляе пагрозы для чалавека, але для вытворцаў ды перапрацоўшчыкаў – гэта сапраўдная трагедыя. Бактэрыі цяжка зьнішчыць, яны хутка распаўсюджваюцца й выклікаюць гніеньне прадукцыі на складах.
Польская бульба надзвычай успрымальная на гэтую хваробу. Летась 910 выпадкаў заражэньня з 950 у Эўропе мелі польскае паходжаньне.
Улады просяць фэрмэраў і дыстрыб'ютараў, каб яны спынілі дзікі продаж бульбы, інакш ЭЗ забароніць экспарт гэтага прадукту з Польшчы ў іншыя краіны Супольнасьці.
І тое, што на сёньняшні дзень, нягледзячы на шматлікія звароты, ня ўсе вытворцы бульбы паведамілі аб сваіх культурах у інспэкцыі, кантралёры паказалі на дарозе. Пазьней у гэтым месяцы акцыя "Лямпачка", як чакаецца, пачнецца ва ўсіх памежных раёнах.
Але далёка ня ўсе фэрмэры правялі праверку якасьці сваёй бульбы. Таму цяпер праверка ідзе на дарогах. На днях ва ўсёй Польшчы ў памежных рэгіёнах пачнeцца акцыя “Бульба”.
юл