Польшча набывае дроны НАТО
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.08.2013 16:40
Польшча дакладзе 40 мільёнаў эўра ў праграму бесьпілётнікаў Паўночнаатлянтычнага альянсу.
The Israeli Unmanned Air Vehicle (UAV) Aerostar. Photo: www.aeronautics-sys.com
Польшча далучаецца да набыцьця пяці дронаў, то бок бесьпілётных лятальных апаратаў для выяўленьня й суправаджэньня наземных цэляў для НАТО. Пра гэта паведамляюць СМІ, спасылаючыся на ананімнага супрацоўніка штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі.
Афіцыйна Польшча далучыцца да гэтай праграмы толькі ў сьнежні, але Варшава ўжо ўнесла першы транш грошай на набыцьцё бесьпілётнікаў.
Рэалізацыя праграмы пачнеца ў 2017 годзе. Ейны кошт – 1,3 мільярда эўра. Невядома, колькі ўнясе Польшча, але, верагодна, гэта будзе сума ня меншая за 40 мільёнаў даляраў.
Пры гэтым для Варшавы гэта будзе ня столькі выдатак, колькі інвэстыцыя. У адпаведнасьці з прынцыпамі альянсу, 70% інвэставанай сумы будзе рэінвэставана ў польскую прамысловасьць.
На сёньняшні дзень да праграмы далучылася 14 краін: Балгарыя, Чэхія, Данія, Эстонія, Латвія, Летува, Люксэмбург, Германія, Нарвэгія, Румынія, Славаччына, Славэнія, ЗША ды Італія.
юл