Паломнікі на роварах выехалі з Варшавы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.08.2013 12:17
15 жніўня яны сустрэнуцца на Яснай Гары зь іншымі пілігрымамі з усёй Польшчы.
Сёньня з Варшавы на Ясную Гару – галоўны рэлігійны цэнтар у Польшчы ў Чэнстахове - адправіліся 500 паломнікаў на роварах.
Самаму маладому ўдзельніку шэсьць гадоў. У гэтым годзе ў групе паломнікаў апынулася, між іншым, грамадзянка Нямеччыны, вядомы польскі палітык, група прафэсараў і шмат маладых людзей.
Паводле ініцыятара роварнага паломніцтва Яцэка Міхальскага, раварысты надаюць традыцыйным паломніцтвам у Чэнстахову больш калярытнасьці.
Роварнае ды іншыя паломніцтвы сустрэнуцца на Яснай Гары 15 жніўня падчас сьвята Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
аз