Logo Polskiego Radia
Print

«Жыве Беларусь!» узнагароджаны публікай

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.09.2013 14:06
Фільм Кшыштафа Лукашэвіча і Францішка Вячоркі атрымаў перамогу ў сэкцыі «Панарама» на кінафэстывалі ў Гдыні.


/


З 9-га па 14 верасьня ў Гдыні 38-ы праходзіць Міжнародны кінафэстываль. «Залатыя львы» — самыя прэстыжныя ўзнагароды кінамастацтва ў Польшчы. За іх спаборнічаюць найлепшыя фільмы, зьнятыя за апошні год.

Драма «Жыве Беларусь!» была паказаная ў сэкцыі «Панарама», у якой агулам ўдзельнічала 11 стужак. Пераможцу ў гэтай сэкцыі вызначаюць гледачы праз галасаваньне.

Акрамя паказаў у межах сэкцыі «Панарама» фільм дэманстраваўся 12 верасьня пад адкрытым небам на пляжы Гдыні.

Кінастужка «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных беларускіх падзеях 2009-2010 гадоў. Гэта першы мастацкі фільм па-беларуску пра сучасную Беларусь. Сцэнар напісаны Кшыштафам Лукашэвічам і Францішкам Вячоркам. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка.

Фільм «Жыве Беларусь» раней узяў узнагароду за найлепшы сцэнар Брусэльскага кінафэстывалю, быў паказаны ў конкурснай частцы Міжнароднага кінафэстывалю ў Празе (FEBIOFEST) і Міжнароднага кінафэстывалю ў партугальскім Сэтубале (Festroia). Фільм таксама дэманстраваўся ў Францыі, Швэцыі, Нямеччыне, Польшчы, Украіне, Расеі і Беларусі.

svaboda.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт