„Die Welt”: Штазі сачыла за Лехам Валэнсам
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.09.2013 13:01
Штазі цікавілася асобаю польскага лідара, раскладам унутраных сіл “Салідарнасьці”, стасункам Валэнсы да Касьцёла.
www.gazetaprawna.pl
Усходненямецкая служба бясьпекі з лютага 1980 году сачыла за будучым кіраўніком “Салідарнасьці” Лехам Валэнсам, ствараючы вакол яго сець агентаў – вынікае з артыкула ў нямецкім выданьні “Die Welt”.
Палітычная паліцыя НДР уважліва назірала за польскай апазыцыяй з канца 70-х гадоў. Лехам Валэнсам яна зацікавілася яшчэ да таго, як ён стаў лідарам “Салідарнасьці”. У справаздачы Штазі зь лютага 1980 году напісана: “Пад канец студзеня Валэнса з Гданьска праяўляў вялікую актыўнасьць”.
Аўтар артыкула апісвае, між іншым, дзейнасьць журналіста, а потым неафіцыйнага супрацоўніка спэцслужбаў пад псэўданімамі “Андрэас” і “Ёзэф”, які ўпершыню размаўляў з Валэнсам 3 кастрычніка 1980 году. Ён сачыў за палякам да паловы 80-х гадоў. Іншыя адсочвалі яго дзейнасьць да 1989 году.
Штазі цікавілася асобаю польскага лідара, раскладам унутраных сіл “Салідарнасьці”, стасункам Валэнсы да Касьцёла, яго роляй пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча 13 сьнежня 1981 году.
ав