Рэкорд: палякі збудавалі касьцёл менш чым за суткі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
20.09.2013 12:05
Касьцёл стане цудоўнай турыстычнай пярлінай, спадзяюцца жыхары мястэчка Скаршэвы.
У невялікім польскім мястэчку Скаршэвы на поўначы краіны ўдалося пабіць рэкорд Гінэса. Роўна а 23.48 удалося скончыць будаўніцтва касьцёла за 24 гадзіны.
Гэта на 12 хвілін раней у параўнаньні з падзеяй з 14 на 15 верасьня 1741 года, калі сьвятыню таксама ўдалося збудаваць за 24 гадзіны. У 18 ст. гэта было сапраўднай сэнсацыяй. Будаўніцтвам касьцёлу зацікавіўся нават кароль Аўгуст ІІІ.
Працэс экспрэс-будаўніцтва ў Скаршэвах адбываўся ў гарачай атмасфэры. Калі будаўнікі рабілі сваю працу, натоўп людзей заўзеў у гэты час, падтрымліваючы ўдзельнікаў будовы. Касьцёл стане цудоўнай турыстычнай пярлінай, спадзяюцца мясцовыя жыхары.