Дзень польскай падпольнай дзяржавы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2013 17:20
Польская падпольная дзяржава была выключнай зьявай у акупаванай гітлераўцамі Эўропе.
27 верасьня палякі адзначаюць Дзень польскай падпольнай дзяржавы. У гэты дзень у 1939 годзе ў акупаванай гітлераўцамі Варшаве была створана Службa перамогі Польшчы. Гэта была першая падпольная незалежніцкая арганізацыя, якая прычынілася да ўзьнікненьня падпольнай дзяржавы.
Служба перамогі Польшчы была заснавана генэралам Міхалам Карашэвічам-Такажэўскім па даручэньні галоўнакамандуючага.
Польская падпольная дзяржава была выключнай зьявай у акупаванай гітлераўцамі Эўропе. Яна мела свае школы, дзяржаўныя структуры і ўзброеныя сілы. Падчас акупацыі выдаваліся кнігі, працавалі сакрэтныя ўнівэрсытэты, была арганізаваная сацыяльная дапамога насельніцтву.
Толькі юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэта закончылі 350 студэнтаў.
Дзень польскай падпольнай дзяржавы ў 1998 годзе ўстанавіў Сэйм Польшчы.
аз