“Фокус” Марыі Матусевіч найлепшы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.10.2013 14:47
Сёньня ў Варшавае завяршаецца ІІІ Варшаўскі Фэстываль Беларускага Кіно BULBAMOVIE 2013. У конкурснай частцы фэстывалю ўдзельнічалі 16 фільмаў.
Першую ўзнагароду Залатую Бульбу і 2500 злотых (600 эўра) атрымала аўтарка фільма “Фокус” Марыя Матусевіч.
Адмысловы прыз ад тэлеканалу Белсат ТВ для найлепшага дакумэнтальнага фільма й магчымасьць рэалізацыіі прафэсійнага тэле-рэпартажу ў рамках прадукцыіі Польскага тэлебачаньня на падставе аўтарскага сцэнарыя, атрымаў Сяргей Каласоўскі за стужку „Чорны й белы”.
Публіцы Фэстывалю найбольш спадабаўся фільм „Бабруйск-Дакар” Аляксандра Дэбялюка. Фундатарам узнагароды для найлепшага, паводле гледачоў, фільму зьяўляецца тэлеканал "Kino Polska".
ІІІ Варшаўскі Фэстываль Беларускага Кіно BULBAMOVIE 2013 у вялікай ступені фінансуецца Міністэрствам замежных справаў РП у рамках конкурсу „Польска-беларускія супольныя дзеяньні 2013”.
яс