Logo Polskiego Radia
Print

Halloween - гэта грэх

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.10.2013 12:55
Пазыцыю каталіцкай царквы ў адносінах да гэтага сьвята нагадвае айцец Марыюш Фрукач.

Добраахвотны й сьвядомы ўдзел у сьвяце Halloween - гэта грэх. Пазыцыю каталіцкай царквы ў адносінах да гэтага сьвята нагадвае айцец Марыюш Фрукач – журналіст Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва. Ён кажа, што Halloween гэта ня толькі забава, гэта найбуйнейшы “культ Люцыфэра”, аб чым гаворыцца ў Бібліі Сатаны.

Айцец Марыюш Фрукач зазначае, што Катэхізіс Каталіцкай царквы з 1992 году ў частцы Дзесяці запаведзяў дакладна вызначае небясьпекі, якія нясе з сабой варажба, магія, акультызм. "Выкліканьне душаў памерлых або вампіраў зьвязанае з сатанінскім культам, што й зьяўляецца грахом", - напісана ў Катэхізісе.

Найбольш гучна Halloween адзначаецца напярэдадні Ўсіх Святых у ЗША, Канадзе, Ірляндыі і Вялікабрытаніі. У Польшчы сьвяткаваць Halloween пачалі ў 90-х.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт