Logo Polskiego Radia
Print

Жонкі Хрыста

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.11.2013 20:03
Вэргінэткі – 175 жанчын у Польшчы выйшлі замуж за Езуса Хрыста.

/

Вэргінэткі – 175 жанчын у Польшчы выйшлі замуж за Езуса Хрыста. Палова ў апошнія 4 гады. Кансэкраваныя дзевы, сьвецкія манашкі. Разам з тым, як іх становіцца больш, пра іх можна менш гаварыць.

„Гэта неймавернае шчасьце, што нарэшце знайшоўся хтосьці, хто цябе кахае. Але калі няма глыбокай веры, то немагчыма гэта зразумець. Людзі з гэтага сьмяюцца, зьдзекваюцца. А гэта ж ласка, гэта Бог заклікае на гэты шлях” – кажуць вэргінэткі.

Папулярнасьць віду індывідуальнага кансэкраванага жыцьця ў Польшчы з году ў год павялічваецца. Яшчэ 4 гады таму дзеваў было толькі 80. Частка каталіцкай царквы лічыць гэта шанцам, каб мудрыя, высокаадукаваныя жанчыны, якія дагэтуль не жылі ў стане, які супярэчыць чысьціні, былі шчыльна зьвязаныя з Царквой і сваім асяродзьдзем, служылі богу й адначасова заставаліся жыць у грамадзтве. Гэта значыць, яны працуюць, найчасьцей як настаўніцы, катэхэткі або лекаркамі і мэдсёстрамі ў шпіталях, жывуць адзінока, самі на сябе зарабляюць і адначасова зьяўляюцца „нябеснымі жонкамі” Хрыста, знакам каханьня Хрыста на зямлі.

яс/Polityka

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт