Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву прыбывае Джон Кэры

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.11.2013 04:00
У аўторак амэрыканскі Дзяржсакратар сустрэнецца з прэм'ер -міністрам Дональдам Тускам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.

Рэалізацыю сумесных праектаў у сфэры бясьпекі й супрацоўніцтва ў рамках NATO абмяркуе ў Варшаве амэрыканскі Дзяржсакратар Джон Кэры. У аўторак ён сустрэнецца з прэм'ер -міністрам Дональдам Тускам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.

На парадку дня польска - амэрыканскіх перамоў таксама стаяць пытаньні ўмацаваньня двухбаковага супрацоўніцтва ў сфэры эканомікі, сучасных тэхналёгій і дзеяньнях па пашырэнню дэмакратызацыі ў сьвеце.

Таксама адбудзецца абмен поглядамі на бягучую міжнародную абстаноўку. Варшава зьяўляецца адзінай эўрапейскай сталіцай, якую кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі наведае перад турнэ па краінах Паўночнай Афрыкі й Блізкага Ўсходу.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт