Logo Polskiego Radia
Print

Балтыка дэградуе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.11.2013 17:15
Цягам двух апошніх месяцаў рыбакі злавілі 2% ад эўразьвязаўскага ліміту на лоўлю траскі.

Эўрапейскі Зьвяз павінен накарміць балтыйскую траску, - заклікаюць польскія рыбакі. Паводле іх, праблема зводзіцца ўжо ня столькі да худой, але да мёртвай рыбы.

Няправільная палітыка Эўразьвязу ды прамысловае рыбалоўства ў Балтыйскім моры выклікалі катастрофу. „ Гэта тэма нязручная для Эўрапейскай камісіі”, - лічыць Гжэгаж Галубэк, старшыня Польскага зьвязу рыбакоў.

У верасьні й кастрычніку бягучага года рыбакі злавілі толькі 2% ад ліміту на лоўлю траскі. У гэтай сытуацыі дапамогай для рыбакоў маглі б быць эўразьвязаўскія даплаты, падобныя, як для фэрмэраў, кажа Гжэгаж Галубэк.

Гжэгаж Галубэк: Гаворка ідзе пра тое, каб дапамагчы польскаму рыбалоўству выжыць да часу, калі Эўракамісія ўрэшце прадпрыме нейкія дзеяньні дзеля затрыманьня адмоўных працэсаў, што адбываюцца ў Балтыйскім моры. Перш за ўсё, трэба дапасаваць ліміты на лоўлю да рэальных умоваў да таго часу, калі сытуацыя з рыбай у Балтыцы палепшыцца.

Уладальнікі польскіх катэраў зьвярнуліся, у прыватнасьці, да ўрада, міністэрстваў і эколягаў з патрабаваньнем заняцца праблемай выміраньня некаторых відаў рыбы, якія зьяўляюцца кормам для траскі. Паводле іх, польскія ўлады не зьвяртаюць на гэтую праблему дастатковай у вагі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт