Палякі шануюць сваю электратэхніку 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.11.2013 15:45
                    
                                 
                
                
                    Сярэднестатыстычны паляк выдаткоўвае на электратэхніку толькі 187 эўра ў год.
                
                
                    
                         Int
Int
                     
                
                
                
               
                
                          З пункту гледжаньня выдаткаў на электратэхніку Польшча знаходзіцца ў хвасьце Эўропы. Больш на гэткія набыткі выдаткоўваюць у суседніх краінах.
Сярэднестатыстычны паляк траціць на электратэхніку толькі 187 эўра ў год. За апошнія гады гэтая сума павялічылася на некалькі эўра.
Паводле экспэртаў, гэта перш за ўсё зьвязана з даўжэйшай эксплюатацыяй такіх вырабаў. Проста палякі ня могуць сабе дазволіць настолькі часта, як, напрыклад, заходныя суседзі, мяняць тэхніку.
Паводле розных дасьледаваньняў, ажно 20% электратэхнікі прадаецца па інтэрнэце. Па велічыні абаротаў, гэта найбойнейшая катэгорыя ў інтэрнэт-гандлі.
Дасьледчыцкая фірма „GfK” у сваім дакладзе паведамляе, што кошт польскага рынку электроннага абсталяваньня складае больш за 27 млрд. злотых.
У найлепшыя гады рынак электратэхнікі павялічваўся ў тэмпе  некалькіх працэнтаў у год. Усё ж апошнім часам ён або згортваецца, або расьце максымальна на некалькі адсоткаў.
Таму агульная сытуацыя ня вельмі аптымістычна й не выклікае надзеі на наступны год.
Самыя пэсымістычныя прагнозы прадстаўляюць аналітыкі „Euromonitor International”. Яны прагназуюць некалькі гадоў заняпаду.
Вядома, ёсьць і выключэньні, як смартфоны, тэлепрыстаўкі й пляншэты, продаж якіх па-ранейшаму расьце ў рэкордным тэмпе.
аз