Logo Polskiego Radia
Print

На Польшчу ідзе ўраган “Оркан”

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 05.12.2013 10:50
Выратавальныя службы раяць палякам не пакідаць дамы.

Найгоршая сытуацыя прагназуецца на Памор’і. Увечары моцныя парывы адчуюць і жыхары паўднёвай Польшчы.

У заходнім Памор’і вецер дасягне хуткасьць да 55 км/г, а ў парывах нават да 100 км. Уначы хуткасьць ветру вырасьце да 60, а ў парывах да 135 на гадзіну.

Мэтэаролягі папярэджваюць, што моцны вецер можа прычыніць вялікую матэрыяльную шкоду. Выратавальныя службы раяць без патрэбы не пакідаць дамы.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт