Завяршаецца маратон пісаньня лістоў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.12.2013 13:44
Упершыню можна было пісаць лісты таксама польскім уладам.
У Польшчы сёньня завяршаецца маратон пісаньня лістоў. Кожны можа выслаць ліст у абарону асобаў, правы якіх парушаюцца. Акцыю наладзіла Міжнародная Амністыя.
Лісты напісалі, у прыватнасьці, Марыя і Юзэф Гарнятка з Кашаліна. Яны патрабуюць вызваліць удзельнікаў дэманстрацыі ў Кіеве й пакараць людзей, якія адказваюць за сілавы разгон пратэстуючых.
М. Гарнятка: Гэта несправядліва. Яны маюць права выказваць свае меркаваньні. Мы ня можам быць на Майдане – то хаця б гэта зробім.
Ю. Гарнятка: Чым больш галасоў супраціву, тым болей шанцаў, што паявіцца нейкая рэакцыя. Людзі ва Ўкраіне не жадаюць аўтарытарнай дзяржавы.
Маратон пісаньня лістоў праходзіў ў больш чым 400 месцах па ўсёй Польшчы. Упершыню можна было пісаць лісты таксама польскім уладам. Гаворка ідзе пра правы ахвяраў тайных турмаў ЦРУ ў Польшчы і румынскіх цыганоў, якім пагражае высяленьне зь дзікага табару ва Ўроцлаве.