Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дэпутаты ўсталявалі намёт на Эўрамайдане

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.12.2013 08:14
Палякі частуюць прысутных нацыянальнай стравай бігас.
 foto: EPA/STRINGER foto: EPA/STRINGER

Чальцы польскага Сэйма ўсталявалі палатку на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве. Пра гэта паведаміла дэпутат Сэйма Малгажата Гасеўска.

М. Гасеўска: Вельмі даўно я не адчувала сябе такім свабодным чалавекам, як у вас на Майдане. Нам хацелася прадэманстраваць вам сваю падтрымку.

Таксама яна паведаміла, што ў польскім намёце будуць раздаваць польскую нацыянальную страва бігас.

Гасеўска адзначыла, што мае намер сама правесьці ноч у лягеры для таго, каб праявіць салідарнасьць з украінцамі і сваёй прысутнасьцю як чалавек з дыпляматычным пашпартам гарантаваць бясьпеку Эўрамайдана.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт