Logo Polskiego Radia
Print

Сьвята Трох Каралёў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.01.2014 13:35
З кожным годам падчас Сьвята Трох Каралёў на вуліцы польскіх гарадоў выходзіць усё больш працэсій.

А каталікі адзначаюць сёньня Сьвята Трох Каралёў. У Польшчы гэта свабодны ад працы дзень. Па традыцыі вернікі ладзяць адмысловыя працэсіі, якія выходзяць з касьцёлаў на вуліцы. У Варшаве працэсію распачаў малітвай кардынал Казімеж Ныч. Падчас працэсіі адбываецца інсцэнізацыя з нараджэньня Ісуса, вернікі сьпяваюць калядныя песьні. На вуліцы Варшавы выйшлі тысячы жыхароў і гасьцей сталіцы.

Удзельнікі працэсіі: Гэта добрая нагода, каб паказаць дзецям, што вера – гэта ня толькі ўдзел у набажэнстве, але таксама выйсьце на вуліцу, каб паказаць, што Бог – гэта рэчаіснасьць, якая нас акружае.

З кожным годам падчас Сьвята Трох Каралёў на вуліцы польскіх гарадоў выходзіць усё больш працэсій. Год таму іх было 90, а сёлета ў два разы больш.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт